Кирилл (golub) wrote,
Кирилл
golub

Десять лет

Владимир
Васильевич
ГОЛУБ


6.10.1950 — 15.03.1997

Ёсць людзі, якія бяруць на сябе смеласць і адказнасць РАСПАЧАЦЬ. Калі іншыя маўчаць, гэтыя людзі кажуць, паведамляюць, абвяшчаюць, карацей, турбуюць грамадскае жыццё, сэрцы і душы суграмадзянаў, каб расцярушыць нерухомую свядомасць, абудзіць яе і заклікаць да зменаў.

Такім быў Уладзімір Голуб. У перабудовачныя часы чытаў студэнтам лекцыі, якімі захапляліся й выкладчыкі, бо ў іх быў новы погляд, новае, нечаканае бачанне жыцця. Натуральна, не падабалася тое начальству, натуральна, начальства ўціскала вальнадумца: звальняла, вінаваціла, усяляк дыскрэдытавала. А Голуб, нібы адпавядаючы свайму прозвішчу, лётаў па-над усім гэтым галлём і глядзеў далей. І бачыў далей.

Ён бачыў тую будучыню, дзеля якой можна было і паахвяраваць уласнай кар’ерай. Мог стаць кандыдатам, а нават і доктарам навук. Мог выбіцца ў ідэалагічнае начальства. Мог жыць забяспечана і пасмейвацца са сваёй інтэлектуальна-падмацаванай вышыні над «людам, што капошыцца ў будзённым турботным жыцці». Але перашкодзіла сумленне, не дала шчырасць, а пачуццё гумару ўтрымала.

У 1989 годзе ўзыйшла на ня дужа працяглы час зорка Уладзіміра Голуба. Стаў ён абраным старшынём першай яшчэ «дабэнээфаўскай» Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Выступаў на мітынгах, у газетах, змагаўся з пракурорамі і сакратарамі абкамаў, ішоў на вастрыё падзеі і не збягаў. Ягоныя паплечнікі сцвярджаюць, што ня быў Уладзімір Голуб, кажучы сучаснай мовай, менеджэрам. Верагодна, ня быў. Ды й не рыхтаваўся ён у менеджэры. Ён рыхтаваўся жыццём, каб стаць свабодным чалавекам. І як не даў лёс свабоды, узяўся за тое, каб яе набліжаць. Кажуць, Голуб быў тэарэтыкам. Ды й ня быў ён і тэарэтыкам. Ён проста ведаў, што такое ёсць свабода, што такое ёсць дэмакратыя, за што варта змагацца і што трэба бараніць. Ён ведаў усё гэта і распавядаў людзям.

...Жыццё ва Ўладзіміра Голуба выпала складанае і няроўнае. Рэдка час прапануе ідэальныя варыянты. І тут не было ідэальнага. Было тое, што было. І бачанае Ўладзімірам Васільевічам з вышыні ягоных інтэлектуальных палётаў, заставалася гэтак жа далёкім. А можа й адсоўвалася шчэ далей. І сілы, растрачаныя на барацьбу, сілы растрачаныя шчыра і шчодра, не аднаўляліся.

Голуб не перамог часу. Не перажыў часу. Але ён застаўся ў тым часе, дзе слова «свабода» гучала са шчырай надзеяй, светлымі памкненнямі, супольнымі даверлівымі ўчынкамі. Голуб застаўся на сваёй інтэлектуальнай вышыні, а была тая вышыня СВАБОДАЮ.


К сожалению, не знаю, кто автор текста. Наверное, shyma должен знать.

Что правда, то правда — отец никогда не думал о материальной стороне и никогда не искал собственной выгоды. Плохо это или хорошо — не мне судить, тем более что сам я так не могу.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 28 comments